«Пастушка і рок»: цікавосткі з жыцця Дануты Бічэль
“Пастушка
і рок”: цікавосткі з жыцця Дануты Бічэль
3 снежня
курсы “Мова нанова” да 81-годдзя знакамітай гарадзенскай пісьменніцы Дануты
Бічэль зладзілі вечарыну ў прасторы Цэнтру гарадскога жыцця. У гэты вечар сумна
не было: чыталі і спявалі вершы Дануты Янаўны знатны рок-музыка Алесь Дзянісаў
і бард Вольга Хвашчынская. Выступіла з успамінамі і сама імянінніца, паказаўшы,
наколькі цікавае жыццё паэта-класіка.
Чаму напісана, што Дзень нараджэння
1 студзеня, а адзначаецца 3 снежня?
“Гэта –
памылкі майго жыцця, маёй дурноты, гэтак сказаць. Наш касцёл згарэў, згарэлі
нашыя метрыкі ў Іўі (вёска нашая адносілася тады да Іўеўскай парафіі). Калі нам
выпісвалі паўторныя метрыкі, мы казалі даты адвольна. Сяброўка сказала 8
сакавіка, а я сказала 1 студзеня. Падманула жыццё на гэтыя 20 з нечым дзён”.
“Музей
М.Багдановіча збірала ўсё жыццё. Была нейкая такая не ярка выражаная
калекцыянерка, нешта ўсё збірала. Я збірала арэшкі, калі была малая. Каб было
потым з чым зімой гуляць. Каменьчыкі розныя…Як усе дзеці.Потым я збірала кнігі.
І калі прыйшла ў музей, то ў мяне была сабрана добрая калекцыя. Бо я ездзіла ў
Мінск на розныя сустрэчы і брала кніжачкі, прасіла ў Караткевіча, Шамякіна,
Мележа, ва ўсіх класікаў, каб яны мне падпісалі. І гэта склала асноўны фонд
Музея Максіма Багдановіча”.
Ці дапамагае анёл-ахоўнік пісаць
вершы?
“Максім
Багдановіч быў, гэтак сказаць, маім анёлам-ахоўнікам. Каб мне ў дзяцінстве
сказалі, што я потым буду яму служыць, то, можа, не паверыла б. Алё ён стаўся нейкім
анёлам-ахоўнікам… Бо таксама нарадзіўся неўзабаве [9 снежня]. Я была шчаслівая
ў жыцці. Я любіла літаратуру, пісала вершы. Вершы пішуцца па-рознаму. Тое, што
называецца натхненнем, я цяпер стала называць “на бяспамяцтве”: калі ты пішаш і
не памятаеш. Нехта нябачны водзіць тваёй рукой…”
“Мост
Святога Францішка”
“Анатоль
Брусевіч, мой крытык, дзеліць творчасць на тры перыяды: дамузейны, музейны і
паслямузейны. Але я так гавару: перыяд, калі была пастушкай, настаўніцай, а
потым - духоўная паэзія. У гэтым стагоддзі выйшла на духоўную паэзію… “Мост
Святога Францішка” – успаміны пра хлопцаў, мужчын майго жыцця. Сярод іх і Адам
Міцкевіч, і Чэслаў Мілаш, і Чэслаў Неман… За ўсё жыццё мне дапамагалі і Аляксей
Карпюк - завёз мае друкаваныя на машынцы вершы ў Мінск, для першага зборніка; і
Анатоль Вялюгін – рэдактар, а праводзіў гэтую першую кнігу праз выдавецтва
Алесь Адамовіч; Рыгор Барадулін прыдумаў загаловак да зборніка “Нёман ідзе”;
Міхась Скобла і Анатоль Сыс прывезлі мне ўжо надрукаваную кнігу “Снапок”; Павал
Мажэйка надрукаваў зборнік “Хадзі на мой голас”…
Народная слава
Рок-музыка Алесь Дзянісаў зазначыў,
што “Данута Бічэль – … гэта жывы класік, бо ўжо няма Рыгора Барадуліна і ўсіх астатніх, каго мы далучаем да класічнай беларускай літаратуры. Давайце шанаваць жывога класіка!”
Данута Янаўна кажа, што ў інтэрнэце
часта бачыць, як яе вершы пераробліваюць.
“Оля [Хвашчынская] надта мае вершы
перароблівае. Я ёй гэта дазваляю”.
Той факт, што наведвальнікі сусветнай
павуціны выкарыстоўваюць вершы Дануты Янаўны (хоць і пераробліваючы іх), кажа
аб многім. Народная слава была, ёсць і будзе крочыць з нашай выдатнай паэткай.






Комментарии
Отправить комментарий