"Стары Гродна" - горад, які мы любім.
"Стары Гродна" - горад, які мы любім.
Сваім поглядам падзялілася
мастацтвазнаўца Марына Загідуліна: "Наш горад мастакі адлюстроўвалі з
даўніх часоў. Прыгадаем гравюру Адэльгаўзера-Цюндта, малюнкі Напалеона Орды.
Сёння мы бачым новых творцаў, і хоць матывы на іх карцінах вельмі звычайныя і
знаёмыя кожнаму, але яны знайшлі свой адметны ход, сваю фішку. Жывапіс Анджэя
вельмі экспрэсіўны, эмацыйны, а Аляксея - лірычны і лагодны. Адчуваецца любоў
да горада і да яго гісторыі."
На адкрыццё
выставы прыйшло шмат студэнтаў Каледжа мастацтваў і выкладчыкі. І адбылася
вельмі жывая гутарка. Мастакі дзяліліся сваім творчым досведам і сталіся для, магчыма, будучых калег
своеасаблівым
прыкладам. Бо Аляксей і Анджэй таксама скончылі Каледж мастацтваў і працягнулі
навучанне ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Наведаць выставу "Стары Гродна", пакінуць свае ўражанні і водгукі можна да 13 снежня.














Комментарии
Отправить комментарий