“Маналог” па-гарадзенску.
Заснежаны,
зімовы Гродна і лірыку быцця, можна ўбачыць не толькі на вуліцы, але і на
карцінах Антаніны Панамаровай. Першая персанальная выстава мастачкі “Маналог”
адкрылася 10 снежня ў галярэі “Тызенгаўз”.
Першая выстава – гэта заўсёды падзея ў жыцці
мастака. Антаніна выпускніца мастацкага адзялення Гродзенскага
дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У гэты дзень яе выкладчыкі і ўжо калегі прыйшлі павіншаваць мастачку, і выказаць
словы падтрымкі.
На выставе прадстаўлены творы ў жанрах краявід
і нацюрморт. Мы можам пабачыць як вельмі знаёмыя, пазнавальныя краявіды Гродна,
так і вельмі асабісты свет аўтаркі. Быццам за кожным нацюрмортам хаваецца
нейкая свая гісторыя. І простыя побытавыя рэчы набываюць лірычны настрой.
Нацюрморты – паказвае сваё асяродзе, быт напоўнены дэталямі. Нацюрморт са швейнай машынкай адсылае
да творчасці вядомага Віцебскага мастака Юдэль Пэна.” - распавяла мастацтвазнаўца Марына Загідуліна.
Наведаць выставу Антаніны Панамаровай
“Маналог” можна да 31 студзеня.









Комментарии
Отправить комментарий